Суд нямецкага горада Карлзруэ забязаў гінэколяга да 18-гадовага ўзросту сплочваць утрыманьне дзіцяці, якое нарадзілася праз ягоную віну.
Згодна матэрыялам справы, лекар прапанаваў сваёй пацыентцы ўзрушальныя кантрацэптыўныя сродкі, якія сталіся неэфэктыўнымі. Падскуравы імплянтант мусіў пазбаўляць жанчыну цяжарнасьці на працягу трох гадоў, але ўжо праз паўгады гэты імплянтант адсутнічаў у целе жанчыны і, як вынік, яна зацяжарыла. Праз гэтую цяжарнасьць жанчына, якая працавала ў школе, вымушана была сыйсьці з працы, каб даглядаць дзіця. Акрамя таго, бацька народжанага дзіцяці ў хуткім часе сыйшоў зь сям’і.
Суд, у які зьвярнулася пацярпелая с позывам, прызнаў лекара вінаватым і забязаў яго штомесяц сплочваць пазыўніку 600 эўра да дасяненьня дзіцяці 18-гадовага ўзросту.
Дадзеную справу можна лічыць прэцэдэнтнай: у хуткім часе, па меркаваньні саміх жа лекараў, у суд зьвернецца шэраг пазыўнікоў з аналягічнымі позывамі.
