На плошчы Марына ў Палерма злодзей выхапіў на хадзе матацыклу торбачку ў жанчыны, якая ў гэты час там гуляла. Але ўсё аказалася ня так проста: жанчына ня выпусьціла сваю маёмасьць з рук, таму атрымалася, што злодзей працягнуў жанчыну па асфальце.
Мінакі выклікалі паліцыю. Па гарачых сьлядох паліцыя затрымала злодзея. Але якім было зьдзіўленьне апошняга, калі падчас апазнаньня ў сваёй ахвяры ён пазнаў уласную жонку.