Перагляд правілаў вяшчаньня рэаліты ТВ ды інтэрнэт-трансьляцыі
Аўстралійскае тэлебачаньне пераглядае правілы вяшчаньня рэаліты ТВ ды інтэрнэт-трансляцыяў.
Падставай перагляду правілаў вяшчаньня рэаліты ТВ ды інтэрнэт-трансьляцыяў стаў скандаль, што разгарнуўся вакол рэаліты-шоў “Вялікі Брат”. Падчас гэтага шоў адна з удзельніцаў была згвалтаваная ў жывым этэры. Але з-за недасканаласьці заканадаўства ў галіне рэаліты ТВ ды інтэрнэт-трансляцыяў шоў “Вялікі Брат” пазьбегла адказнасьці: праграма трансьлявалася па платным інтэрнэтавым канале, які прызначаны толькі для дарослых. Таму, каб пазьбегнуць у далейшым аналягічных інцыдэнтаў, будуць перагледжаныя правілы вяшчаньня рэаліты ТВ ды інтэрнэт-трансьляцыяў.