Уладзіслаў БЕЛАВУСАЎ
Галоўны рэдактар
Дактарант European University Institute (Флярэнцыя, Італія). Атрымаў ступень магістра эўрапейскага права ў Collège d’Europe (Бруґе, Бэльгія – 2007) ды кваліфікацыю “юрыст-міжнароднік” у БДУ (2006). Прафэсійныя інтарэсы – правы чалавека, эўрапейскае права (у тым ліку права зьнешніх стасункаў, фундамэнтальныя правы і агульны рынак, працоўнае і сацыяльнае права), канстытуцыйная тэорыя і сацыялёгія права.
Сяргей БОГДАН
Рэдактар (куратар сэкцыі "паліталёгія")
Магістар палітычных навук (“Праграма эўрапейскіх дасьледаваньняў”, ЭГУ, 2007). Выпускнік аддзяленьня “міжнародныя стасункі” БДУ (2004). Вывучае ісламскую тэалёгію. Прафэсійныя інтарэсы – ісламскія і нацыянальна-вызвольныя рухі на Блізкім Усходзе, Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Сталы аўтар часопісу "ARCHE" і тыднёвіка "Наша Ніва", перакладнік з ангельскай, нямецкай, турэцкай і пэрсыдзкай моваў. Выкладае ў ЭГУ.
Ганна ЖАРАБЦОВА
Рэдактарка
Праўніца. У 2006 годзе скончыла аддзяленьне "эканамічнае права" юрыдычнага факультэту БДУ. Робіць юрысконсультам. Прафэсійныя інтарэсы – цывільнае, гаспадарчае, працоўнае права, праўныя аспэкты эканамічнае дзейнасьці.
Тацяна КУЛЯШОВА
Рэдактарка
Атрымала ступень магістра ў галіне “права ды інфармацыйныя тэхналёгіі” ў Stockholm University (Швэцыя – 2008). У 2007 годзе скончыла аддзяленьне “міжнароднае права” БДУ, дзе спэцыялізавалася на эўрапейскім праве. Прафэсійныя інтарэсы – права й інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналёгіі, юрыдычная інфарматыка, права СМІ, правы чалавека, праўная рэформа, эўрапейскае права й інтэграцыя, дэмакратычны трансгуманізм.
Алесь (Аляксандар) МАРТЫНАЎ
Рэдактар (куратар ангельскай вэрсіі праекту)
Дактарант факультэту паліталёгіі і эўрапеістыкі Univerzita Palackého (Palacký University – Алямоўц, Чэхія). У 2007 годзе з адзнакай скончыў факультэт міжкультурнае камунікацыі МДЛУ. Выкладае курсы “Палітычнае Лідэрства ва Ўсходняй Эўропе” ды “Усходне-Эўрапейская Палітыка”.
Вольга ПАРФЕНЧЫК
Рэдактарка
Атрымала ступень магістра права ў University of Amsterdam (Нідэрлянды – 2008). У 2007 скончыла аддзяленьне "міжнароднае права" БДУ (кваліфікацыя “юрыст-міжнароднік”). Галіна прафэсійных інтарэсаў – эўрапейскае канстытуцыйнае права, аўтарскае права і сумежныя правы, патэнтнае права, глябальныя праблемы інтэлектуальнай уласнасьці, біяпірацтва, тэорыя праўных трансплянтатаў, права Сусьведнай Гандлёвай Арганізацыі, правы чалавека і культурны рэлятывізм .
|