Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
30 Чэр 07.02  Предлалгаем вашему вниманию очень интересный проект.

06 Трв 07.44  Техника скоростного управления автомобилем

15 Сак 17.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

15 Сак 15.48  моўныя ляпы

08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Навіны - 15.1.2007 | Усе навіны
Мінімальны атрыманы даход у Францыі | Вольга Парфенчык

Францускі ўрад прыняў рашэньне аб выключэньні жыхароў эўрапейскіх супольнасьцяў, якія “ўехалі на тэрыторыю Францыі ў пошуках працы”, са сьпісу асобаў, што карыстаюцца правам на “мінімальны атрыманы даход” (revenu minimum d'insertion),  на атрыманьне сусьветнай дапамогі па хваробе (couverture-maladie universelle) і сямейнай дапамогі. Адкрыцьцё рынку працы для выхадцаў з новых краінаў Эўрапейскага Зьвязу, ў прыватнасьці для румынаў і баўгараў, вымусіла ўрад прыняць рашэньне аб улучэньні такой нормы ў будучы законапраект. Яе мэтай зьяўляецца жаданьне “не дапусьціць злоўжываньняў”, якія б маглі зьдзейсьніць асобы, што прыехалі “ў Францыю дзеля карыстаньня мінімальнымі сацыяльнымі дапамогамі ці  дапамогамі па хваробе”.

11 студзеня Нікаля Сарказі заявіў, што румыны і баўгары, “якія ня маюць сродкаў, і якія такім чынам ёсьць цяжарам для нашай сыстэмы сацыяльнай дапамогі, ня маюць права пражываць у Францыі”. “Наша краіна ня мае магчымасьці быць сусьветным сацыяльным вакенцам”, - дадаў ён.

Датычна “мінімальнага атрыманага даходу”, францускі закон ад 23 студзеня 2006 г. ужо патрабуе ад выхадцаў зь іншых краінаў Эўрапейскага Зьвязу выкананьня некаторых умоваў для атрыманьня сацыяльнай дапамогі, ў прыватнасьці “неабходнасьці пражываньня на тэрыторыі Францыі ня меньш 3 месяцаў да моманту падачы просьбы аб выплочваньні ім сацыяльнай дапамогі”. Празь дзеяньне гэтай нормы францускі ўрад імкнецца перашкодзіць эўрапейскім беспрацоўным, што знаходзяцца ў пошуках працы  на працягу першых трох месяцаў, рабіць запыт на атрыманьне “мінімальнага атрыманага даходу”.

 

(Паводле «Le monde»)




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!