29 чэрвеня 2006 году Парлямэнт Малдовы ўнёс зьмяненьні ў Канстытуцыю, у адпаведнасьці зь якімі ў краіне адмяняецца сьмяротнае пакараньне.
Неабходнасьць поўнай адмены сьмяротнага пакараньня ў Малдове да 2007 году прадугледжана ў пляне супрацы каіны з Эўрапейскім Зьвязам.
Акрамя таго, поўная адмена сьмяротнага пакараньня на тэрыторыі Малдовы стварае неабходныя ўмовы для ініцыяваньня ўнутраных працэдураў ратыфікацыі краінай 13 пратаколу Канвэнцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. У дадатак, праз прыняцьце зьмяненьняў у Канстытуцыю Малдова таксама атрымлівае магчымасьць далучэньня да Другога факультатыўнага Пратаколу да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правох, скіраванага на адмену сьмяротнага пакараньня.
