Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
   новае на форуме
30 Чэр 07.02  Предлалгаем вашему вниманию очень интересный проект.

06 Трв 07.44  Техника скоростного управления автомобилем

15 Сак 17.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

15 Сак 15.48  моўныя ляпы

08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
кантакты
e-mail

Дасылайце, калі ласка, заўвагі і прапановы на praunik@praunik.org.

online

Таксама можаце выкарыстаць наступную форму і даслаць паведамленьне наўпрост з гэтай старонкі:


Вашае імя:
E-mail:
Паведамленьне:
 
інфармацыя для аўтараў

Рэдакцыйная палітыка:

Рэдактарская рада часопісу будзе радая апублікаваць на сайце “Праўніка” беларускамоўныя альбо ангельскамоўныя (для ангельскай вэрсіі сайта) тэксты маладых адмыслоўцаў з права й паліталёгіі. Адна з галоўных мэтаў нашага праекту — рэпрэзэнтоўваць трыбуну для беларускамоўнае юрыдычнае і паліталягічнае аналітыкі, не абцяжаранае абэрацыямі каляніяльнага мысьленьня. “Праўнік” не абмяжоўвае кола аўтараў адно студэнтамі права й паліталёгіі, у ім маюць магчымасьць апублікаваць свае тэксты ўсе тыя, хто імкнецца “мысьліць-па-беларуску-й-дзеля-Беларусі”: ад выпускнікоў юрфакаў да дактароў юрыдычных навук, ад тэарэтыкаў сталічных ВНУ да практыкуючых праўнікаў беларускіх мястэчак. Тое ж датычыцца адукацыйных падмуркаў (сацыяльная філязофія, гісторыя і г.д.). Часопіс — праект валянтэрскі, таму рэдакцыя ня мае магчымасьці выплочваць сваім аўтарам ганарар.

Пры падборы тэкстаў мы імкнемся пакідаць як мага больш вольнага прастору для выказваньня шырокага спэктру пазыцыяў, у тым ліку нетрадыцыйных. Мы лічым непрымальнай дыскрымінацыю паводле перакананьняў, узросту, нацыянальнасьці, сацыяльнага й акадэмічнага статусу аўтараў. Аднак мы пакідаем за сабою права публікаваць альбо не публікаваць дасланыя нам тэксты, а таксама не падзяляць пазыцыю аўтараў ды выказваць свае меркаваньні ў камэнтарох-паслоўях. Рэдакцыя не нясе адказнасьці за зьмест матэрыялаў, зьмешчаных на сайце часопісу.

Патрабаваньні да матэрыялаў:

Тэксты прымаюцца ва ўсіх трох варыянтах сучаснай беларускай мовы: клясычны правапіс, “наркамаўка”, лацінка. Пераклад расейскамоўных тэкстаў на беларускую мову магчымы адно ў выпадку, калі яны падаюцца рэдактарскай радзе надзвычай арыгінальнымі. Таксама могуць быць разгледжаны тэксты на ўкраінскай і польскай мовах.

Дасылайце свае тэксты, навуковыя дасьледаваньні, рэцэнзіі у электронным выглядзе на адрас praunik@praunik.org у фармаце Microsoft Word ці RTF. У дадатак да тэксту самога артыкула, калі ласка, не забудзьцеся даслаць колькі сказаў пра сябе: імя й прозьвішча аўтара, месца навучаньня ці працы, сьпіс апошніх публікацыяў, навуковыя ці практычныя інтарэсы. Перад тым, як адправіць свой тэкст нам, спраўдзьце яго на наяўнасьць недакладнасьцяў і памылак, бо з прычыны загружанасьці рэдакцыі часопісу працэс карэктуры тэкста можа зацягнуць ягоную публікацыю.

Разгляд матэрыялаў:

На працягу аднаго тыдня пасьля таго, як тэкст быў дасланы, мы зьвязваемся з аўтарам і паведамляем пра нашае рашэньне наконт ягонай публікацыі.

Мы зь вялікай ахвотай пашыраем кола нашых аўтараў! Чакаем на Вашыя тэксты!



   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!