Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

08 Кас 07.53  Работа игроком в покер онлайн

25 Вер 09.42  Это действительно нужная и интересная информация.

16 Вер 05.45  Это действительно нужная и интересная информация.

12 Снж 06.52  EUROPEAN MODEL UNITED NATIONS/MAASTRICHT

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 7.7.2006 | Усе падзеi
Угодкі сьмерці "таварышча Сапегі"

7 ліпеня 1633 г. памёр Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыплямат і мысьляр.

Леў Сапега паходзіў са старажытнага роду аршанскіх баяраў. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласьці). Малалетнім яго аддалі на выхаваньне ў Нясьвіскі двор Мікалая Радзівіла Чорнага, які потым паслаў 13-гадовага юнака на вучобу ў Ляйпцыгскі унівэрсытэт. Падчас навучання ў Ляйпцыгу Сапега перайшоў у кальвiнiзм, аб чым напiсаў потым у сваiм тэстаменьце. На працягу свайго жыцьця Сапега займаў розныя высокія пасады ў Вялікім княстве Літоўскім: 4 лютага 1580 г. ён атрымаў пасаду сакратара Яго Каралеўскай Міласьці Стэфана Баторыя, а пасьля заключэньня перамiр'я з Маскоўскай дзяржавай стаў пiсарам вялiкiм літоўскім. Пасьля адмаўленьня Крыштафа Радзiвiла Пяруна ад пасады падканцлера, на яе 2 лютага 1585 г быў прызначаны  Леў Іванавіч. 20 ліпеня 1586 года Сапега атрымлівае прывілей на Слонімскае судовае староства па сьмерці Р.Валовіча. Гэтую пасаду ён будзе займаць да 1605 г. Пад канец варшаўскага пацыфiкацыйнага сойму напрыканцы красавiка 1589 г. Леў Іванавіч атрымаў ад Жыгімонта III Вазы пасаду канцлера ВКЛ, якую будзе займаць да прызначэньня на пасаду віленскага ваяводы. Ваяводам віленскім ён стаў у 1623 г. (вядома з намінацыі на канцлерства ВКЛ яго наступніка - Альбрыхта Станіслава Радзівіла, які атрымаў намінацыйны прывілей на пасаду 6 лютага 1623 г.). Захаваўшы пасаду віленскага ваяводы каля 25 ліпеня 1625 года Леў Іванавіч Сапега быў прызначаны на пасаду найвышэйшага (або вялікага) гетмана ВКЛ. Акрамя таго, Леў Сапега займаў пасаду маршалка Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1604, 1624 і 1630 гг. На ўсіх гэтых пасадах Леў Сапега паказаў сябе як таленавіты палітык.

На апошнім этапе Лівонскай вайны (1558-1583) праславіўся як ваенны дзеяч і дыплямат. Сфармаваўшы за свой кошт гусарскі полк, ён зьвярнуў на сябе ўвагу пасьпяховымі дзеяньнямі ў бітвах пры Завалаччы, Вялікіх Луках, пры аблозе Пскову. Пасьля сканчэньня вайны Сапега ўзначаліў амбасаду Рэчы Паспалітай у Маскве, дзе падпісаў з царом Фёдарам Іванавічам мірнае пагадненьне на 10 гадоў, а ў 1600 з расейскім царом Барысам Ґадуновам - пагадненьне на 20 гадоў.

Не зважаючы на тое, што паміж Расейскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім частымі былі ваенныя і дыпляматычныя сутыкненьні і асабістыя дачыненьні Сапегі да Масквы не заўсёды былі сяброўскімі, пасьля сьмерці караля Стэфана Баторыя яго апанавала думка пра аб’яднаньне Рэчы Паспалітай з Расеяй. Аб’яднаньне славянскіх народаў і абраньне імі адзінага манарха, на яго думку, спрыяла б росту іх эканамічнага і ваеннага патэнцыялу, забясьпечыла б трывалы мір.

Калі ў 1620-я гады ў межы Вялікага княства Літоўскага ў чарговы раз уварваліся швэды, стары гетман ВКЛ зноў стаў на абарону свайго краю і ўзяў удзел у ваенных дзеяньнях, вылучыўшы на фінансаваньне войска значную частку сваіх уласных сродкаў (каля 40000 флярэнаў). Быў адным з ініцыятараў падпісаньня сэпаратнага Балдэнмуйжскага замірэньня з Швэцыяй 1627 г. і Альтмарскага міру Рэчы Паспалітай і Швэцыі, заключанага ў 1629 г.

Зь імём Ільва Сапегі зьвязаная падрыхтоўка і выданьне 3-га Статута Вялікага княства Літоўскага (1588) і стварэньне ў 1581 Трыбунала Вялікага княства Літоўскага - найвышэйшай судова-апэляцыйнай інстанцыі дзяржавы.

Філязофска-праўныя погляды Льва Сапегі. значна паўплывалі на зьмест гэтага Статута. Пры ягоным выданьні Сапега зьмясціў як прадмову да Статуту зварот да вялікага князя Жыґімонта ІІІ Вазы і насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, дзе абгрунтаваў неабходнасьць гэтай новай кадыфікацыі законаў.

Сапега выступаў як прыхільнік незалежнасьці і свабоды чалавека. Асаблівую ўвагу зьвяртаў на тое, што паводзіны чалавека ў грамадзтве павінны вызначацца не ягонымі ўнутранымі жаданьнямі, а ўсталяванымі межамі закону. У поглядах Леў Сапега на натуральна-праўны падыход супадае з пастулятамі, што значна пазьней зьявіліся ў краінах Заходняй Эўропы. Права ён разглядаў не як прадукт боскага адкрыцьця, а дзейнасьці чалавечага розуму. Абсалютнасьць і аб’ектыўнасьць права, вяршэнства закону яскрава выявіліся ў артыкулах Статута, дзе закон ёсьць "найвышэйшым вартавым ўсеагульнай свабоды" (інфармацыя ўзятая зь беларускае "Вікіпэдыі").




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>