Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
   новае на форуме
30 Чэр 07.02  Предлалгаем вашему вниманию очень интересный проект.

06 Трв 07.44  Техника скоростного управления автомобилем

15 Сак 17.26  Шукаю беларускамоўнага натарыюса

15 Сак 15.48  моўныя ляпы

08 Снж 11.58  Працоўны кантракт: за ці супраць?

   юрыдычная кансультацыя
07 Лют 20.02  Праязны дакумэнт як аб'ект аўтарскага права

04 Кас 17.10  атрыманне пенсіі

28 Ліс 12.21  Кансэрваваньне забудовы

02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

бел eng
Галоўная Blog Архіў навінаў Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Каляндар - 1.7.2006 | Усе падзеi
Стварэньне Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў

1 ліпеня 1569 г. быў абвешчаны акт Люблінскай вуніі, празь якую адбылося аб’яднаньне дзьвюх дзяржаваў – Польшчы ды Вялікага Княства Літоўскага – у адзіную Рэч Паспалітую.

Сярод прычынаў, што прымусілі Княства пайсьці на вунію з Польшчай, на першае месца выходзяць супярэчнасьці паміж буйной ды дробнай шляхтай (апошняя жадала валодаць “шляхецкімі вольнасьцямі”, якімі напоўніцу карысталася польская шляхта) ды няўдачы ў вайне з Масковіяй.

Амаль паўгады доўжыўся Люблінскі сойм. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы і не хацеў саступаць. І толькі пасьля гвалтоўнага далучэньня до Польшчы Падляшша, Валыні, Падольля ды Кіеўшчыны, што аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной эканоміку Княства, ВКЛ вымушанае было пайсьці на значныя саступкі. Найвышэйшым органам улады станавіўся агульны Сойм, які мог зьбірацца толькі  на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх меў тытул “караля Польскага, князя Літоўскага, Рускага, Прускага, Мазавецкага, Жмудзкага, Кіеўскага, Валынскага, Падляскага і Інфлянцкага”. Выключна да кампэтэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла замежная палітыка. Усе ранейшыя законы ды дамовы, што былі накіраваныя супраць інтарэсаў кожнай з краінаў, мусілі быць скасаванымі. Акрамя таго, “статуты і ўсе якія бы то ні былі пастановы, ўхваленыя ў Літве супраць польскага народу па пытаньнях набыцьця ды валоданьня палякамі маёнткамі ў Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літвіну ў Польшчы”.

Тым ня менш, у Княстве цалкам захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае заканадаўства і судовае ўладкаваньне, тытул і пячатка, а таксама войска.




   
© 2004-2009, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!

 
?>