Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Эўрапеізацыя як выклік праўнай гісторыі | Торстэн Кайзэр (Thorsten Keiser) | 21.6.2005

Тэкст друкуецца з ласкавай згоды аўтара

 

A. Уводзіны.

 

Праект, датычны ўплываў мінулага на працэсы эўрапейскае інтэграцыі, мусіць таксама ўзьняць пытаньне выкарыстаньня гістарычных вобразаў у гэтых працэсах. Мінулае ня ёсьць аб’ектыўнай праўдай, але ёсьць пэрцэпцыяй, створанай рознымі акторамі (напр., палітыкамі, папулісцкімі рухамі), а таксама гісторыяй як навукай з уласнымі мэтамі ды крытэрамі рацыянальнасьці. Таму карціна мінулага паўстае ў вельмі адрозных інтэрпрэтацыях. Шмат якія з гістарычных вобразаў у Эўропе створаныя праўнай гісторыяй. Дамова аб Эўрапейскім Зьвязе надала больш глыбокую ступень  палітычнай інтэграцыі, што выклікала эўфарыю наконт Эўропы ў праўнай гісторыі.[1]

 

Ад таго часу панятак “Эўропа” стаўся ці ня самай надзённай тэмай дасьледваньняў з гісторыі права.[2] Усё што ёсьць “эўрапейскім” адразу ж становіцца прагрэсыўным. Усё часьцей эўрапейскі фокус ўздымаецца тэматычнымі рамамі кангрэсаў ды публікацыяў. Прычынай гэтым тэндэнцыям ёсьць тое, што эўрапеізацыя права, якая выглядае непазьбежнай, прывяла гісторыкаў у галіне права да відавочнае і аўтаматычнае пэрцэпцыі: калі Эўропа мае стацца палітычным зьвязам, гісторыкі у галіне права, як спэцыялістыя ў падставах, маюць паказаць карані праўнае культуры гэтае новае супольнасьці, зрабіўшы, такім чынам, істотны ўнёсак у ягоную далейшую інтэграцыю. Прафэсыя, якая прынамсі ў Нямеччыне ёсьць дастаткова маргіналізаванай у акадэмічным пляне ды ўкладзенай ў практычныя аспэкты праўнае адукацыі, мае вялікія шанцы на далейшае існаваньне ды разьвіцьцё. І, насамрэч, падаецца натуральным, што працэсы эўрапейскае ўніфікацыі ўздымуць новыя пытаньні й мэты датычна гісторыі наагул. Спасылка наконт “жахлівых досьведаў” у пераробленай Прэамбуле да Эўрапейскае Канстытуцыі вызначае Эўропу як праект, які ёсьць імгненнай рэакцыяй на нядолі амаль усяго кантынэнту падчас шматлікіх дыктатураў, якія зьяўляліся на ягонай тэрыторыі, ды спусташальныя вынікі Другое ўсясьветнае вайны.

 

Для эўрапейскіх нацыяў Прэамбула ёсьць найперш сыстэмай ведаў, якія, як падказвае досьвед зь мінулага, даюць магчымасьць добра ўсьвядоміць усю сур’ёзнасьць небясьпекі зьнішчэньня дэмакратычных адкрытых грамадзтваў. Без разуменьня мінулага няма прышласьці – гэткім зьместам распачынаецца Хартыя пашыранага Эўрапейскага Зьвязу. У прыватнасьці, праўнікі, якія праўную гісторыю як гістарычную дысцыпліну хутчэй ўсьведамляюць як частку дагматычнае праўнае навукі, мусяць усьвядоміць, што яна сур’ёзна закранае праблемы эўрапейскага праекту. Гэта ўздымае пытаньне наконт таго, па-першае, у які спосаб праўная гісторыя робіць унёсак у стварэньне эўрапейскае канстытуцыйнае ідэнтычнасьці і, па-другое, як навука праўнай гісторыі мае рэагаваць на шматлікія праблемы ды новыя мэты, якія стварае працэс эўрапейскае інтэграцыі.

B. Праўная гісторыя ў пошуках эўрапейскага фундамэнту.

Менавіта год падпісаньная Маастрыхцкае дамовы стаўся тым пунктам адліку, які выклікаў неабходнасьць новае і больш выразнае эўрапейскае арыентаванасьці ў дасьледваньнях з праўнае гісторыі. Але для праўнае гісторыі Эўропай ёсьць вылучна Рым, але не Брусэль. Працэс уніфікацыі эўрапейскіх інстытуцыяў, які доўжыцца ўжо каля 50 рокаў дагэтуль ня стаўся аб’ектам дасьледваньняў у галіне гісторыі права.[3] Просты тэхнічны факт, які вынікае з дыхатаміі, што склалася ў XIX стагодзьдзі і дагэтуль вельмі істотна адрозьнівае германістаў ды раманістаў, ня ёсьць важкім аргумэнтам. Амаль усе праўныя гісторыкі Нямеччыны ёсьць цывілістамі, а эўрапейскае права як сфэра адмыслоўцаў з канстытуцыйнага права ня ёсьць галіной іх зацікаўленасьцяў. Гэта верагодна спрычыняецца да хлусьні ў акадэмічным самаўяўленьні праўнай гісторыі, якое падзяляецца навукоўцамі з усяго кантынэнту.

Каб ня страціць сувязі з надзённымі пытаньнямі ў праўнай навуцы, праўная гісторыя ў мінулым займалася пошукам праўных мадэляў, якіх можна скарыстацца як арыентырамі ў эўрапеізацыі права. Калі гісторыя разглядае сваю ролю як абаронцу традыцыяў гэтыя мадэлі скіраваныя таксама і да рымскага права, якое разам з Хрысьціянствам ўважаюцца за чыньнікі, што ствараюць ідэнтычнасьць Захаду. Спасылкі да рымскага права ў эўрапейскім кантэксьце небходныя праўнай гісторыі прынамсі на трох узроўнях.

Найперш, рымскае права ўважаецца ў дэбатах наконт праўнае гісторыі як ius commune, часта называецца падобным чынам, у сваім праўным практычным аспэкце як usus modernus pandectarum. Некаторыя адмыслоўцы вылучаюць яго парадыгматычна ў цэнтры, як выключна эўрапейскі фэномэн.[4] Мадэль натуры ius commune асабліва бачная на ўзроўні праўнай адукацыі. Група праўных навукоўцаў, якія здольныя дачыняцца выкарыстоўваючы стандартызаваны прафэсыйны лацінскі жаргон і вышкаленыя на падставе рымскага права, ёсьць прататыпам для касмапалітычных праўнікаў сучаснасьці, як носьбітаў эўрапейскага ўніфікацыйнага працэсу. Тым часам, рымскае ius commune распаўсюджана стылізуецца пад агульную традыцыю і такім чынам мае стацца стымулятарам эўрапейскае інтэграцыі.[5] Гэтыя недахваты зь гістарычнае пэрспэктывы маюць быць скарочанымі з памеру. Яны ня ёсьць вылучна праблемамі фактычна пераносу культурнае спадчыны ў адукацыйную практыку[6], але таксама тым, што мае назоў usus modernus pandectarum – мадэльлю для патрэбаў эўрапейскае праўнае гісторыі. Прынамсі на тэрыторыі Гэрманскае імпэрыі менавіта гэтая эпоха сталася ў праўнай гісторыі тым часам, калі рымскае права згубіла сваю значнасьць, каб стварыць адзінства. Тэрытарыяльныя дзяржавы на тэрыторыях старое імпэрыі зь іх хуткім разьвіткам шукалі грунту для ўмацаваньня ўласнае незалежнасьці праз супрацьпастаўленьне іхных ўласных праўных традыцыяў рымскаму праву, якое ўважала цэнтральную ўладу Габсбургаў за “імпэрскае права”. Конрынг, які вызначыў, што origines iuris Germanici[7] і суды і магістрацкія судзьдзі ў Імпэрыі прасілі дапамогі ў сфэрах, дзе было даволі цяжка вызначыць паміж крыніцамі рымскага і мясцовага права. Гэта сьведчыць пра фэномэн, які сёньня ёсьць надзвычай актуальным датычна ЭЗ: нацыянальнае права як носьбіт рэгіянальнае традыцыі супрацьпастаўляецца праву наддзяржаўнае фармацыі як стандарт і вызначальны крытэр для дзяржаўнасьці краінаў-чальцоў ЭЗ.

Па-другое, рымскае ius commune мае стацца супольным культурніцкім базісам для эўрапейскае кадыфікацыі грамадзянскага права, нават калі гэта плянуецца на далёкую будучыню.[8] Гэтая тэза адхіляе больш чым толькі сучасныя агаворкі праўнай палітыкі, якія датычаць эўрапейскага цывільнага кодэксу. Нават калі праўная гісторыя ў прыватнасьці паказала, што ў пэўным часе ідэал кадыфікацыі ёсьць недасягальным для нацыянальных дзяржаваў, некаторыя падзялялі думку, што ЭЗ здолее дасягнуць гэтай мэты, і не змаглі ўбачыць, што праблемы цяперашняга грамадзтва (такія як права інтэлектуальнай ўласнасьці і эканамічнае права ў шырокім сэнсе) могуць адно нязначна паходзіць ад ratio scripta пандэктаў.

Па-трэцяе, спасылкі на рымскае права спрычыняюцца да вызначэньня культурных межаў Эўропы, якія звычайна ўважаюцца ідэнтычнымі тэрыторыям, дзе ім карысталіся. Такім чынам, атрымліваецца: Ubi ius romanum, ibi Europa.[9] Гэткі падыход прынамсі сяньня ў Нямеччыне падаецца дастаткова састарэлым ды стварае пэўныя праблемы, датычна пашырэньня Эўразьвязу на Ўсход. Калі вызначаць усходнія межы Эўропы сфэрай уплыву рымскага права, атрымліваецца, што некаторыя дзяржавы-кандыдаты, якія належаць да Бізантыйскае культурнае спадчыны, апынуцца па-за межамі Эўропы.

Гэты схэматычны агляд разуменьня праўнай гісторыі Эўропы выяўляе наступнае: як фундамэнтальная навука праўная гісторыя спрабуе вызначыць культурны падмурак Эўропы. Яна грунтуецца на больш ці менш адлюстраванай акадэмічнай тэарэтычнай праграме, што абапіраецца на канцэпцыі “традыцыі”, “адзінства” і “культуры”, якія альбо недастаткова вызначаныя, альбо ня вызначаныя наагул.

Працэсу інстытуцыйнай уніфікацыі Эўропы не надаецца належнае ўвагі. Большасьць праўных гісторыкаў не разглядаюць інстытуцыялізацыю як прывабны аб’ект для дасьледваньняў. Замест гэтага гісторыкамі робяцца шмат спробаў вынаходжаньня эўрапейскае гісторыі з мэтай пераважыць нацыянальныя гісторыі, якія ўважаюцца як перашкоды для інтэграцыі, падкрэсьліваючы таксама, што агульныя рысы эўрапейскага адзінства моцна зьнітаваныя з праўнай гісторыяй. Гэта пачалося на хвалі інтэграцыйнае рыторыкі (Integrationsrhetorik) і стварыла свой ўласны галоўны міт альбо Leitnarrative для Эўропы. Як адзначалася вышэй, галоўнай спасылкай пры гэтым зьяўляецца спасылка на Рым. Акрамя таго, згадваюць таксама “добрыя традыцыі” 1776 року, якія атрымалі распаўсюд у Эўропе праз наступствы Францускае рэвалюцыі, натуральнае права (асабліва ў Нямеччыне пасьля Другое ўсясьветнае вайны)[10] і Кодэкс Напалеона, які ўважаецца вялікай эўрапейскай мадэльлю кадыфікацыі, што стасуецца да розных традыцыяў і праўных культураў, і зьяўляецца ўніфікаваным прадуктам заканадаўства, прыдатным для экспартаваньня. Навукоўцы, якія занятыя пошукамі добрых традыцыяў, выкарыстоўваюць вобразы мінулага як яскравыя прыклады інакш, чым Прэамбула Эўрапейскай Канстытуцыі ў якасьці папярэджаньняў таго, што можа адбыцца, калі пэўныя мэты не былі дасягнутыя. Нягледзячы на шматлікую крытыку супраць услаўленьня пэўных абставінаў ці момантаў эўрапейскай гісторыі з навуковага пункту гледзішча, мы мусім прызнаць тое, што нам патрэбныя разнастайныя формы гістарычных вобразаў. Ідэнтычнасьць ня можа быць створанай толькі на падставе нэгатыву, з выкарыстаньнем жахлівых мітаў. Інтэграцыя вымагае вывучэньня болесных досьведаў разам з вывучэньнем пасьпяховых гісторыяў, якія можна выкарыстоўваць у якасьці напрамкаў і ўзораў для палітычных паводзінаў у прышласьці. Што мае значэньне для памяці паасобнага індывіду, які ёсьць пэўным наконт вывучэньня пазытыўных і нэгатыўных досьведаў, таксама ёсьць вельмі цяжкім для памяці калектыўнага арганізму, які мае быць створаным праз унёсак гістарычнай навукі. Датычна гэтага фэномэну, гісторыя наагул і праўная гісторыя ў прыватнасьці мусяць быць пэўнымі наконт аднае небясьпекі, якой ёсьць стварэньне міту. Каб забясьпечыць плённыя ўнёскі ў працэс стварэньня эўрапейскае памяці, падкрэсьліваючы ідэальныя эўрапейскія традыцыі (калі гэта наагул магчыма), праўная гісторыя мусіць выразна вызначыць мяжу паміж навукай і псэўданавуковымі прыдумкамі. Гісторыя мае быць пэўнай наконт факту, што псэўданавуковыя прыдумкі  зьяўляюцца чымсьці адрозным ад навуковага выкарыстаньня крыніцаў, нават зважаючы на тое, што вынікі гістарычнага дасьледваньня ніколі насамрэч ня могуць быць аб’ектыўнымі ці зрабіць бачнай воку штосьці падобнае да гістарычнае праўды, паводле Ранке патрабуючы рэканструкцыі падзеі як гэта насамрэч было ў мінулым.[11] Мэтай кожнай гістарычнай дысцыпліны ёсьць адлюстраваньне і падсумаваньне крыніцаў праз апісаньні, якія ёсьць відавочнымі для чытачоў, і такім чынам, стварэньне дастатковае прасторы для ўласнай інтэрпрэтацыі для кожнага. Калі гістарычная навука зрачэцца гэтага падставовага патрабаваньня, яна згубіць давер да сябе.

C. Праўная гісторыя ў пошуках цёмнага мінулага.

Высілкі, зробленыя праўнымі гісторыкамі для дасьледваньня цёмных плямаў праўнае думкі або праўнае практыкі, часта скіраваныя на пераадоленьне мінулага ("Vergangenheitsbewältigung").[12] Нягледзячы на тое, што гэты тэрмін ёсьць дыскусыйным, бо ўсё, што было зьдзейсьнена, можа быць адрынута ці забыта, а не разглядацца як непасрэдна пераадоленьне ("Bewältigung"), ён падкрэсьлівае мэты шматлікіх дасьледваньняў у праўнай гісторыі, асабліва пасьля 1968 р. Яны складаюцца з разуменьня заняпаду вяршэнства права і спусташальных уплываў гэтага заняпаду з мэтай мець магчымасьць прадухіліць падобныя памылкі ў будучыні. Акрамя гэтага надаецца значная ўвага перагляду біяграфіяў паасобных праўнікаў з мэтай забясьпечыць грамадзтва інфармацыяй пра тое што адбылося пасьля 1945, калі большасьць праўнікаў эры дыктатуры былі пры пасадах. Важнасьць гістарычных дасьледваньняў гэткага кшталту ёсьць бяспрэснай. Праўная сыстэма нацыянал-сацыялістычнае Нямеччыны сталася асабліва дасьледаванай.[13] Італьянскі фашызм таксама зараз становіцца аб’ектам вывучэньня праўнай гісторыяй.[14] Гэтаксама і іншыя дыктатуры, у прыватнасьці ў Гішпаніі і Партугаліі выклікаюць цікавасьць дасьледнікаў. З тэхнічнага пункту гледзішча "Vergangenheitsbewältigung" не зьяўляецца клясычнай тэмай для праўнай гісторыі, таму што яно ў пэўнай ступені больш зьнітаванае з сучаснасьцю, чым зь мінулым. Акрамя гэтага, яно доўгі час не разглядалася як “эўрапейскае” пытаньне, а хутчэй справай нямецкае ўнутранае палітыкі. Гэта таксама відавочна з факту, што панятак "Vergangenheitsbewältigung" ня быў перакладзены на іншыя мовы. Калі пераадоленьне мінулага было толькі нямецкай праблемай і наўпрост справай нямецкіх судоў, сытуацыя была зразумелай. Тыповым прыкладам "juristische Aufarbeitung" зьяўляецца Аўшвіцкі працэс, які адбыўся ў 1963-65 рр.[15] Ягоная гадавіна была нядаўна ўшанаваная выставай у Франкфурце, якая мела добрыя водгукі.[16] Суд паставіў за мэту ўнікнуць паўтарэньня мінулага і падтрымаць новы палітычны пачатак. Пакараньне злачынцаў было толькі адной мэтай, якая зьяўлялася прынамсі ня менш істотнай за мэту заахвоціць грамадзкія дэбаты. Гістарычныя факты сталіся фактамі, што мелі значнасьць у судовай справе. Мяжа паміж судзьдзямі і гісторыкамі ў гэтай справе не была такой трывалай і вызначанай, як у якой-колечы іншай, за выняткам аднае акалічнасьці: мінулае, што было створана судовым працэсам непасрэдна і лягічна вынікала з судовае ацэнкі, якая выразна паказвала розьніцу паміж справядлівасьцю і несправядлівасьцю. Розьніца паміж ахвярамі і злачынцамі таксама была выразнай і грунтавалася на вялізным сацыяльным кансэнсусе.

Падаецца, што зараз паўстала сытуацыя, калі "Vergangenheitsbewältigung" больш ня тычыцца выключна Галакосту. У Нямеччыне былі адкрытыя некаторыя новыя аспэкты гісторыі Другое ўсясьветнае вайны. Раманы і гістарычныя дасьледваньні, дзе немцы паўстаюць як ахвяры, атрымліваюць усё большую аўдыторыю.[17] Вобразы мінулага не зьмяняюцца цалкам, але становяцца больш складанымі. Немцаў пачынаюць паказваць як ахвяраў бомбавых налётаў альбо як уцекачоў, што пакутуюць ад перасьледу расейскай арміі. Незалежна ад таго, ў навуковай ці мастацкай літаратуры зьяўляюцца гэтыя працы, большасьць з гэтых гістарычных твораў ня маюць нічога агульнага зь неабгрунтаваным рэвізіянізмам.

Усё ж гэткія падыходы шчыра вітаюцца некаторымі групамі і падаюцца як мадыфікацыі гістарычных вобразаў, якія дазваляюць немцам рэпрэзэнтаваць сябе ў якасьці ахвяраў з мэтай легалізацыі іхных патрабаваньняў кампэнсацыі. Стварэньне Prussian Claims Society (“Preußische Treuhand”), якое бессаромна пазычыла імя "Jewish Claims Conference" атрымала моцны грунт для сваіх дзеяньняў у выніку нядаўніх зьменаў у канструкцыях мінулага. Гэтае таварыства выдатна стварае новыя дэфініцыі агульнавядомых формаў пераадоленьня мінулага. Пашырэньне Эўразьвязу на ўсход ёсьць падзеяй, якая можа істотна павялічыць іх шанцы на атрыманьне кампэнсацыі за страчаную маёмасьць. Спасылаючыся на Капэнгагенскія крытэры, а мажліва ў хуткім часе і на эўрапейскую Канстытуцыю, чальцы гэтае асацыяцыі хочуць спагнаць кампэнсацыі сваіх стратаў. У Польшчы гэта выклікае вялікую занепакоенасьць і зноўку вяртае да жыцьця старую варожасьць і жах, у той час як у Нямеччыне значная частка грамадзкае думкі ставіцца да гэтага пытаньня досыць абыякава.

Гэта паказвае, як зьмены ў гістарычных канструкцыях могуць быць скарыстаныя ў якасьці сродку легітымізацыі сучасных прэтэнзыяў і чаканьняў, ня згадваючы галоўную праблему судачыненьняў паміж "Vergangenheitsbewältigung" і фінансавымі рэстытуцыямі. Выпадак таксама паказвае, што эўрапейскі канстытуцыйны праект моцна залежыць ад асьцярожнага выкарыстаньня мінулага Эўропы, таму што, як вынікае з сытуацыі, яно можа істотна ўплываць на падыходы і дзеяньні. Вобразы мінулага становяцца больш складанымі. Прычынай на тое ёсьць неабходнасьць задзіночаньня паасобных нацыянальных гісторыяў і тоеснасьцяў пад адных эўрапейскім дахам. У гэтым працэсе надзвычай важнай ёсьць роля гістарычнае навукі. Нават калі яе нельга ўважаць за цалкам аб’ектыўную, яна мае адасобіць свае канструкцыі мінулага ад іншых, якія паўсталі ў выніку ціску груповак ці палітыкаў. Ейнай мэтай ёсьць забясьпечаньне сур’ёзнай інфармацыяй пра мінулае, нематываванай палітычнымі ці эканамічнымі чыньнікамі.

D. Альтэрнатыўныя падыходы

Зь нядаўняга часу робяцца спробы разглядаць пытаньне эўрапейскае інтэграцыі і праўнае гісторыі зь іншага боку. Прадстаўнікамі гэтага напрамку зьяўляюцца Пьетра Коста (Pietro Costa) і ягоныя калегі з “Інстытуту гісторыі і тэорыі права” (Istituto di Storia e Teoria del diritto) ў Флярэнцыі. У адным з нумароў Quaderni fiorentini, які быў прысьвечаны L`ordine giuridico europeo, radici e prospettive (эўрапейскі правапарадак, карані і пэрспэктывы), Коста прапануе “дыяхранічны мэтад” (metodo diachronico) для дасьледваньняў у гэтай галіне.[18] Такі падыход ёсьць спробай гістарызаваць сучасныя праўныя фэномэны, датычныя эўрапейскае інтэграцыі. Адказы прапануецца атрымаць на падставе параўнаньня палітычнай і праўнай сучаснасьці Эўропы з адпаведнымі сытуацыямі зь мінулага.

Кіруючыся гэткім падыходам, Маўрыцыё Фіёраванці (Maurizio Fioravanti) разглядае гэнэзу Эўрапейскае Канстытуцыі, параўноўваючы яе з Амэрыканскай Канстытуцыяй ў XVIII ст. Сэнс гэткага сьцьвярджэньня ў тым, што амэрыканцы змаглі пераадолець цяжкасьці, падобныя тым, зь якімі сёньня сутыкнуліся эўрапейцы, але яны іх таксама пераадолеюць – “historia docet“. Таксама можна ўзгадаць і іншыя прыклады гістарычнага параўнаньня на “вэртыкальным” узроўні, такія як, напрыклад, пэўныя тэхнічныя аспэкты заснаваньня Нямецкае імпэрыі ("Reichsgründung") ў 1871 р., ці шэраг прыкладаў з канстытуцыйнай гісторыі Швайцарыі, якія закранаюць пытаньні фэдэралізму. З мэтадалягічнага пункту гледзішча, гэткі падыход мае некаторыя перавагі, бо падкрэсьлівае функцыянальныя аспэкты. Сувэрэнітэт і канстытуцыйная ідэнтычнасьць разглядаюцца праз тыя функцыі, што яны выконваюць цяпер і што выконвалі ў мінулым. У адрозьненьні ад пошуку традыцыяў, такі падыход не надае асобнае ўвагі аспэкту спадкаемства. Насамрэч, канцэнтрацыя на спадкаемстве можа стварыць праблемы, бо лінейнае ўспрыняцьце гісторыі ёсьць галоўнай падставай для выкарыстаньня (часам хутчэй злоўжываньня) гісторыі ў якасьці палітычнага аргумэнту. Калі гісторыю выкарыстоўваюць з мэтай легітымізацыі ці дасягненьня кампрамісу, гэта дасягаецца, відавочна ці не, праз стварэньне акцэнту на ланцужку кампрамісных абставінаў. Насамрэч, аўтар ня мае намеру прытрымлівацца думкі наконт неабходнасьці адцураньня ад пасьлядоўнасьці, напрыклад у пошуках “цёмнага мінулага” якое адчувальна вызначае сучаснасьць. Наадварот, як гэта было паказана ў папярэднім праекце, вынікі падобных падыходаў могуць зьяўляцца істотнымі і пераканаўчымі, калі да іх ставіцца грунтоўна і зь веданьнем выкарыстаных мэтадалягічных інструмэнтаў.

Аднак, некаторыя аўтары, што друкуюцца ў Quaderni Fiorentini адыходзяць ад лініі, прапанаванай Костам. Напрыклад, Уга Маттэі (Ugo Mattei) адвяргае істотнасьць мінулага ў працэсе паўставаньня эўрапейскае канстытуцыяналізму. Ён сьвядома лічыць, што праўная ўніфікацыя Эўропы і сучасная эўрапейская праўная культура не трымаецца каранёў эўрапейскае праўнае традыцыі і вызначае напрамак свайго разьвіцьця выключна рынкавай лібэралізацыяй ды эфэктыўнасьцю, кіруючыся прыкладам Злучаных Штатаў. Матэі сьцьвярджае, што зьяўленьне пэўнага статуту ў Брусэлі вызначаецца ціскам транснацыянальных груповак, якія дзейнічаюць на глябальным узроўні. Праўная адукацыя кіруецца прыкладам ЗША і спрыяе прыняцьцю тамтэйшых праўных стандартаў і мэтадаў, якія паказваюць непарушную гегемонію Амэрыкі. У той час па-за сфэрамі эўрапейскага канстытуцыяналізму застаюцца такія інстытуцыі, як групавыя пазовы (class actions), якія тычацца абароны меншасьцяў. Эўропай ёсьць толькі тое, што падтрымлівае капіталізм і рынкавыя апэрацыі.

Падсумоўваючы згаданае вышэй, можна адзначыць, што магчыма ў кнігах можна знайсьці эўрапейскую мінуўшчыну, але на практыцы сучасная Эўропа мае нэалібэральную амэрыканскую мадэль. Такі падыход стварае дыскусыю і шмат хто выказвае сумнеўнасьць такога падыходу. Аднак, ягонае радыкальнае сьцьвярджэньне паказвае, што мы маем таксама на пачатку нашага дасьледваньня запытацца, а ці наагул мінулае адыгрывае ролю ў працэсах паўставаньня эўрапейскага канстытуцыяналізму. Нават калі ёсьць відавочным тое, што цяперашняя Эўрапейская канстытуцыя вымагае адпачатку кансэнсусу наконт вартасьцяў, якія могуць быць створаныя чымсьці кшталту эўрапейскае праўнае культуры,[19] шматлікія спасылкі на іх могуць застацца бессэнсоўнымі ў часы агульнае амнэзыі.

Відавочна ўсё ж, што бяз Лёка (Locke), Канта (Kant) і 1789 року не было б эўрапейскае Канстытуцыі. Але якую значнасьць гэтыя мажлівыя аб’екты памяці маюць для нас? Ці застаюцца яны часткай нацыянальнае культурніцкае памяці, альбо ўжо разглядаюцца як агульная эўрапейская спадчына. Які ёсьць вынік адчайных спробаў інтэлектуалаў адлюстраваць ўзаемадачыненьні паміж ўсімі аспэктамі, на падставе якіх спрабуюць паказаць эўрапейскую культуру. Праўная гісторыя таксама мае здуміцца над сваімі магчымасьцямі для стварэньня памяці і рэалістычна ацаніць свае здатнасьці для стварэньня істотнага ўнёску ў так званую калектыўную памяць. Такім чынам, яна мае праясьніць, ці разумеюць і як разумеюць ейныя ідэі па-за межамі  невялікіх навуковых колаў, а таксама даведацца наконт мэханізмаў, якія ствараюць памяць у праўнай гісторыі. Чым сёньня ёсьць для нас “праўная гісторыя” – гэта ня толькі філязофіі, але і пытаньне ўласна праўнае гісторыі.

E. Падсумаваньне

Гэты агляд ёсьць малым унёскам з мэтай паказаць неабходнасьць далейшых дасьледваньняў праўнай гісторыі. Праўная гісторыя як навуковая дысцыпліна мусіць разглядаць Прэамбулу да эўрапейскае Канстытуцыі ў якасьці патрабаваньня разгляду – калі ня ўсіх, то прынамсі большасьці – аб’ектаў дасьледваньня ў эўрапейскай пэрспэктыве, якія не абмежаваныя пошукам базісу Эўропы выключна ў рымскім праве. Неабходныя першыя крокі ў гэтым напрамку былі зробленыя. Але спатрэбіцца яшчэ шмат часу і высілкаў, каб праўная гісторыя ў Эўропе пераўтварылася эўрапейскай праўнай гісторыяй і паўстала як новая акадэмічная дысцыпліна,  стаўшыся неад’емным элемэнтам эўрапейскага канстытуцыяналізму.

                                                                        Пераклаў з ангельскай Кірыл Касьцян  


[1] Wolfgang Wiegand, Back to the future?, 12 Rechtshistorisches Journal 277 (1993).

[2] Norm und Tradition 10 (Pio Caroni / Gerhard Dilcher, eds., 1998).

[3] Reiner Schulze, Das Entstehen des Europäischen Gemeinschaftsrechts. Eine Forschungsaufgabe der juristischen Zeitgeschichte, 16 Zeitschrift für neuere Rechtsgeschichte 297 (1994).

[4] Reinhard Zimmermann, Das römisch-kanonische ius commune als Grundlage europäischer Rechtseinheit, Juristenzeitung 8 (1992).

[5] Reinhard Zimmermann, "Heard Melodies are sweet, but those unheard are sweeter ..." – Condicio tacita, implied condition und die Fortbildung des europäischen Vertragsrechts, 193 Archiv für Civilistische Praxis 121 (1993).

[6] Dieter Simon, Römisches Europarecht, 12 Rechtshistorisches Journal 315 (1993).

[7] Michael Stolleis / Hermann Conring, Beitrag zu Leben und Werk(1983).

[8] Reinhard Zimmermann, Roman Law and European Legal Unity, in: Towards a European Civil Code 67 (Arthur Hartkamp / Martijn Hesselink / Ewoud Hondius / Edgar Du Perron / Jan Vranken, Eds., 1994); id., Roman Law and the Harmonization of Private Law in Europe, in: TOWARDS A EUROPEAN CIVIL CODE 21 (3rd ed., 2004).

[9] See Paul Koschaker, Europa und das römische Recht 2-4 (2nd ed., 1953).

[10] Arthur Kaufmann, Die Naturrechtsrenaissance der ersten Nachkriegsjahre, in: Die Bedeutung der Wörter105-132 (Michael Stolleis / Joachim Rückert, eds., 1991).

[11] See Karl-Heinz Metz, Grundformen historiographischen Denkens (1979).

[12] Helpful overviews are provided by Peter Reichel, Vergangenheitsbewältigung in Deutschland (2001), Vergangenheitsbewältigung durch Recht (Josef Isensee, ed., 1992) and Vergangenheitsbewältigung am Ende des 20. Jahrhunderts (Helmut König, ed., 1998).

[13] Michael Stolleis, Die Rechtsgeschichte im Nationalsozialismus. Umrisse eines wissenschaftsgeschichtlichen Themas, in: Recht im Unrecht. Studien zur Rechtsgeschichte im Nationalsozialismus 57 (1994).

[14] Aldo Mazzacane, La cultura giuridica del fascismo: una questione aperta, in: Diritto economia e istituzioni nell`Italia fascista 1 (2002).

[15] Hermann Langbein, Der Auschwitz Prozess vol. I & II (1995).

[16] See the catalogue: Auschwitz-Prozess 4 Ks 2/63 Frankfurt am Main (Irmtrud Wojak, ed., 2004).

[17] See, for example, Jörg Friedrich, Der Brand (2003), and Günter Grass, Im Krebsgang (2002).

[18] Pietro Costa, Pagina introduttiva, in: 31 Quaderni fiorentini per la storia del pensiero giuridico moderno 1 (2003), like all the authors quoted in the following paragraph: Maurizio Fioravanti, Il processo costituente europeo, 273; Ugo Mattei, Miraggi transatlantici. Fonti e modelli nel diritto privato dell'Europa colonizzata, 401.

[19] For this concept, see Peter Häberle, Europäische Rechtskultur (1997).

 

_________________________________________________________________________________________

 

Thorsten Keiser, Ref. iur. LLM (EUI, Florence) former Ph.D. Student at the Max-Planck-Institut für europäische Rechtsgeschichte, Frankfurt/M.

 



   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!