Беларускі on-line часопіс
юрыстаў і палітолягаў
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Міжнароднае права
Эўрапейскае права
Параўнальнае права
Канстытуцыйнае, выбарчае й адміністрацыйнае права
Крымінальнае права й працэс. Крыміналёгія
Цывільнае права й працэс. Гаспадарчае права й працэс
Працоўнае права
Іншыя галіны права й юрыдычная праблематыка
Праўныя акты па-беларуску
Беларуская юрыдычная тэрміналёгія
Паліталёгія й сумежныя дысцыпліны
Інтэрвію
   пошук
   каляндар
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
   новае на форуме
21 Снж 12.23  "Ваша честь!" (You honour! , Wysoki Sądzi

02 Лют 21.58  візыт старшыні ПАРЭ ў Беларусь

12 Снж 15.45  Юрыдычная тэрміналёгія - Стварайма разам!

07 Снж 20.28  Віншую ўсіх з Днём юрыста!

09 Ліс 11.42  Шукаю працу

   юрыдычная кансультацыя
02 Кас 13.12  Працоўная кніга и навучэнне/праца за мяжой

17 Снж 18.00  Аўтарскія правы

03 Снж 01.54  змена прозвішча

19 Ліс 05.16  Замежныя ПІФы

09 Ліс 15.27  Акцыянерныя таварыствы

бел eng
Галоўная Навіны Слоўнік Тымчасам... Гасьцёўня Форум Спасылкі Рэдакцыя Кантакты
Агульная тэорыя, гiсторыя й фiлязофiя права
Зь гісторыі стварэньня Канвэнцыі UNIDROIT аб выкрадзеных альбо незаконна вывезеных культурных аб’ектах: на падмурку тлумачальнага спавешчаньня (падрыхтаванага Сакратарыятам UNIDROIT) | Уладзіслаў Белавусаў | 02.3.2005

Міжнародная абарона культурных аб’ектаў



Ва ўсім сьвеце назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэньня выпадкаў незаконнага перамяшчэньня мастацкіх твораў як віду злачынства. Спрашчэньне камунікацыяў і рост каштоўнасьці твораў мастацтва, як сьледства наплыву капіталу на адпаведныя рынкі, толькі ўскладняюць спробы барацьбы з гэтым злачынствам. У той час як наспеласьць сытуацыі вызнаецца паўсюдна, адказ у катэгорыях гуманітраных і фінансавых унёскаў, а таксама праўнай абароны далёка адстае ад патрабаваньняў часу. Нацыянальныя заканадаўствы ў гэтай галіне значна розняцца, а размаітасьць гэтая добра выкарыстоўваецца кантрабандыстамі.  У строга юрыдычным сэнсе міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне абароны нацыянальнае культурнае спадчыны ад незаконнага вывазу выяўляе хібы аднабаковых падыходаў, бо закранае на практыцы толькі так званыя дзяржавы-“экспартэры”. Бальшыня дзяржаваў-“імпартэраў” трымаецца ў далечыні ад схэмаў такое міжнароднае супрацы, там дзе яны існуюць.

Тыя краіны, што найбольш рызыкуюць ад выкраданьняў альбо незаконнага экспарту сваёй культурнай спадчыны, абараняюць сябе. Яны робяць рашучыя юрыдычныя крокі, такія як увядзеньне агульных экспартных забаронаў, ды надзяляюць пэўныя культурныя аб’екты статусам “дзяржаўнае (публічнае) ўласнасьці” (напрыклад, абвяшчаюць экспрапрыяцыю ў выпадку незаконнага экспарту і д.п.). На міжнародным узроўні, тым ня менш, такога кшталту захады могуць быць эфэктыўнымі, адно калі дзяржавы, на тэрыторыю якіх перамяшчаюцца культурныя аб’екты, супрацоўнічаюць. У той жа час на практыцы дзяржавы імкнуліся ў мінулым заканадаўча прапісаць абарону перадусім сваіх нацыянальных рынкаў мастацтва і толькі потым вызначыць мэханізм супрацоўніцтва. Але на супрацу яны йшлі толькі пры пэўных строгіх умовах (напр., калі сытуцыя падпадала пад прынцыпы вольнага гандлю і роўнасьці перад правам публічнае і прыватнае ўласнасьці альбо каб абараніць правы добрасумленнага набывальніка), то бок прынцыпах, якіх яны меркавалі прытрымлівацца толькі ў выключных выпадках. Аднак, у апошнія дзесяцігодзьдзі сытуацыя пачала зьмяняцца ў бок прызнаньня і прымяненьня некаторых нормаў замежнага права ў нацыянальных заканадаўствах.


Паваротная кропка была дасягнута напрыканцы 1960-х гг., калі міжнародная супольнасьць пагадзілася на неабходнасьць выпрацоўкі этычных і праўных прынцыпаў абароны культурнае ўласнасьці ва ўсім сьвеце. Наступныя 30 гадоў былі адзначаныя прыняцьцем шэрагу міжнародных праўных дакумэнтаў двухбаковага, рэгіянальнага й унівэрсальнага характару, бальшыня зь якіх належыць Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па Адукацыі, Навуцы і Культуры (ЮНЭСКА). Яны былі далей падмацаваныя новымі нормамі – збольшасьці незабавязваючага характару, – што распаўсюджваліся на асобаў, якія занятыя у галіне гандлю аб’ектамі мастацтва.



Ад Канвэцыі ЮНЭСКА (1970) да Канвэнцыі ЎНІДРУА (1995)


 
Канвэнцыя ЮНЭСКА 1970 г. Аб сродках забароны і папярэджаньня незаконнага імпарту, экспарту і зьмены права ўласнасьці на культурную маёмасьць (далей – Канвэнцыя 1970 г.) зрабіла велізарны крок наперад у тым, што датычыцца прывілеяванага статусу культурных аб’ектаў і ўскладаньня абавязкаў на дзяржавы абараняць гэты статус, бо прапаноўвала шэраг канкрэтных захадаў, накіраваных на імплемэнтацыю гэтае абароны, у прыватнасьці, супраць крадзяжоў і рабункаў. Нягледзячы на публічна-прававы характар забавязваньняў дзяржаваў, якія дамаўляюцца, імплемэнтацыя некаторых зь іх палажэньняў, тым ня менш, закранае пытаньні прыватнага права. Найбольш непаразуменьняў выклікаў артыкул 7
b (ii), які забавязваў набывальніка да рэстытуцыі першапачатковаму ўласніку выкрадзенага альбо незаконна экспартаванага аб’екта, нават калі гэта добрасумленны набывальнік, і прадугледжваў далейшае права на кампэнсацыю[i][i]. 
Галоўнай праблемай у выпадку крадзяжу зьяўляеца пераход маёмасных правоў і канфлікт інтарэсаў паміж асобай (звычайна ўласьнікам), якая была пазбаўленая аб’екта, і добрасумленным набывальнікам аб’екта. Праўныя сыстэмы па-рознаму падыходзяць да праблемы набыцця
a non domino[ii][ii]: сыстэмы агульнага права выкарыстоўваюць норму nemo dat quod non habet (набывальнік ня можа набыць законныя маёмасныя правы на рэч, калі яны не належаць боку, які перадае гэтую рэч), у той час як пераважная бальшыня цывілістычных праўных сыстэмаў пагаджаюцца на большую абарону, якая сягае розных ступеняў, правоў добрасумленнага набывальніка выкрадзенае маёмасьці (“en fait de meubles, possession vaut titre[iii][iii]).

          
Праблемы перадачы маёмасных правоў і набыцьця
a non domino былі ўпершыню адрасаваныя Міжнародным інстытутам уніфікацыі прыватнага права (UNIDROIT) ў папярэднім (draft) мадэльным законе, падрыхтаваным у 1960-х гг. Папярэдні Аднастайны Закон Аб добрасумленным набыцьці рухомых матэрыяльных рэчаў (Uniform Law on the Acquisition in Good Faith of Corporeal Movables; далей – LUAB) мусіў прызнаваць набыцьцё рухомых рэчаў у шырокім сэнсе, і быў шчыльна павязаны з двума іншымі дакумэнтамі ЎНІДРУА, Гаагскімі Канвэнцыямі па міжнароднай куплі-продажу, прынятымі ў 1964 г. (Канвэнцыя, датычная аднастайнага закону аб міжнароднай куплі-продажу тавараў (ULIS) і Канвэнцыя, датычная аднастайнага закона аб складаньні дамоваў міжнароднай куплі-продажы тавараў (ULFIS)). У гэтым кантэксьце і ўлічваючы мэту павелічэньня пэўнасьці ў міжнародных камэрцыйных угодах, LUAB пацьвердзіла прынцып сапраўднасці набыцця a non domino. Гэты папярэдні мадэльны дакумэнт, які быў ратыфікаваны Кіруючай Радай УНІДРУА ў 1974 годзе, ніколі актыўна не ўжываўся як міжнародны мэханізм за адсутнасьцю кансэнсуса, каб склікаць дыпляматычную канфэрэнцыю для ягонага прыняцьця.


Улічыўшы досьвед, атрыманы ў сувязі з
LUAB, ЮНЭСКА зьвярнулася да ЎНІДРУА, калі надышоў час падрыхтаваць нормы прыватнага права для імплемэнтацыі сваёй Канвэнцыі 1970 г. Улічыць варта было і спэцыфічнаую прыроду задзейнічаных аб’ектаў, якія нават не зьяўляліся таварамі. Хутка стала відавочна, што мэты, якія перасьледвала LUAB, і разьвязаньне, якое яна прапаноўвала, насамрэч надта розьніліся ад тых, што патрабавалі аховы культурнай спадчыны.


Іншая праблема, што вынікала з Канвэнцыі 1970 г., палягала ў перамяшчэньні культурных аб’ектаў з тэрыторыі дзяржавы паходжаньня ў парушэньне яе экспартнага заканадаўства. У зьвязку з гэтым, у той час як Канвэнцыя 1970 года патрабуе ад дзяржаваў прыняцьця працэдураў, якія рэглямэнтуюць дазволены вываз культурных аб’ектаў, яна не прапануе ніякіх адмысловых мэханізмаў вяртаньня незаконна вывезеных аб’ектаў у краіну паходжаньня. 
Ад самае першае стадыі было відавочна, што толькі фармат міжнароднае канвэнцыі можа стварыць эфэктыўны мэханізм і што, улічваючы вялікую колькасьць дзяржаваў, якія ўжо прынялі Канвэнцыю 1970 г., два гэтых дакумэнты мусяць быць цалкам сумяшчальнымі. Што датычыцца сутнасьці зьместу будучага дакумэнту, стартавай кропкай мусіў стаць артыкул 7
b. ii. Канвэнцыі 1970 г., які канцэнтраваўся на дзьвюх сытуацыях: крадзеж і незаконны экспарт. У гэтых рамах, ключ да поспеху палягаў у пошуку шляхоў прымірэньня дзьвюх супрацьлеглых пазыцыяў: абаронцаў вольнага руху культурных аб’ектаў па ўсім свеце, якія імкнуліся абмежаваць, на колькі магчыма, зьместавую плоскасьць ужываньня Канвэнцыі і захаваць ступень абароны, якая на той момант існавала ў іх краінах для добрасумленных набывальнікаў; ды прыхільнікаў нацыянальнай абароны культурнай спадчыны, якія імкнуліся пашырыць, на колькі магчыма, прынцып вяртаньня скрадзеных альбо незаконна вывезеных культурных аб’ектаў і, такім чынам, набыць максымальны ўзровень міжнароднае абароны сваёй нацыянальнай культурнай спадчыны.
Складальнікі Канвэнцыі ЎНІДРУА таксама маглі ўвесь час разлічваць на супрацу і дапамогу з боку ЮНЭСКА, па замове якой, ўласна, і ажыцьцяўлялася праца. Гэтая арганізацыя таксама брала актыўны ўдзел у якасьці назіральніка падчас дыпляматычнае канфэрэнцыі, і да сёньняшняга дню працягвае прасоўваць Канвэнцыю ЎНІДРУА як дадатковы дакумэнт да ўласнай Канвэнцыі 1970 г.



Падрыхтоўчая праца, зладжаная ЎНІДРУА



Па просьбе ЮНЭСКА на пачатку 1980-х гг. Кіруючая Рада ЎНІДРУА прыняла рашэньне на сваёй 65-й сэсіі (красавік 1986 г.) улучыць прадмет міжнароднай абароны культурнай маёмасьці ў Працоўную праграму УНІДРУА на трохгадовы пэрыяд 1987-1989 гг. Аднак толькі на сваёй чацьвертай сэсыі адмыслова створаны ўрадавы камітэт прыняў папярэднюю (
draft) вэрсію Канвэнцыі, а Кіруючая Рада ЎНІДРУА на сваёй 73-й сэсыі (травень 1994 г.) прызнала тэкст сасьпелым для перадачы на разгляд дыпляматычнай канфэрэнцыі для прыняцьця, бо гэты варыянт урэшце набыў рысы кампрамісу паміж рознымі меркаваньнямі прадстаўнікоў праўных сыстэмаў, якія грунтаваліся на адрозных прынцыпах. Італійскі ўрад склікаў адпаведную дыпляматычную канфэрэнцыю ў Рыме зь 7 па 24 чэрвеня 1995 г.


Праца канфэрэнцыі ладзілася Пленумам і ягонымі ворганамі. Асаблівай згадкі заслугоўвае нефармальная рабочая група – яе склад адлюстроўваў роўныя палітычныя меркаваньні – якая зладзіла 10-дзённыя перамовы ў той момант, калі здавалася, што канфэрэнцыю напаткае правал цераз некалькі прынцыповых разыходжаньняў. Гэтая група сустракалася паралельна з працай канфэрэнцыі дзеля выпрацоўкі кампраміснага тэксту дакумэнта, які знайшоў падтрымку ўнутры іншых дэлегацыяў, і які разам з папярднім тэкстам прэамбулы быў вынесены на разгляд канфэрэнцыі. Канвэнцыя ЎНІДРУА аб міжнародным вяртаньні выкрадзеных альбо нелегальна экспартаваных культурных аб’ектаў была адкрытая да падпісаньня – і далучэньня – на закрыцьці канфэрэнцыі 24 чэрвеня 1995 г.
Канвэнцыя засталася адкрытай да падпісаньня ў Рыме (Італія) да 30 чэрвеня 1996 г. Да гэтае даты 22 краіны падпісалі канвэнцыю, дэпазытарам якой выступіў урад Італіі. Да 31 сьнежня Канвэнцыя набыла сілу паміж 13 дзяржавамі.


Вось жа, у канчатковым выглядзе Канвэнцыя складаецца з 21 артыкула, якія выдзеленыя ў 5 главаў:

Глава
I  Галіна ўжываньня і вызначэньне (арт. 1, 2)
Глава
II
– Рэстытуцыя выкрадзеных аб’ектаў культуры (арт. 3, 4)
Глава
III
– Вяртаньне незаконна вывезеных культурных аб’ектаў (арт. 5-7)
Глава
IV
– Агульныя палажэньні (арт. 8-10)
Глава
V
– Заключныя палажэньні (арт. 11-21).

Падрыхтавана паводле:
UNIDROIT Convention on Stolen or Illegally Exported Cultural Objects: Explanatory Report prepared by the UNIDROIT Secretariat.


 


[i][i] Арт. 7 b. ii:
Краіны-ўдзельніцы гэтае Канвэцыі пагаджаюцца на наступнае:
b. ii. па запатрабаваньні краіны паходжаньня - бока Канвэнцыі – зрабіць адпаведныя крокі, каб вярнуць любую такога кшталту культурную маёмасьць, імпартаваную паьсля ўзяцьця сілы гэтай Канвэнцыі для абедзьвюх задзейнічаных дзяржаваў, забяспечыўшы, тым не менш, выплату патрабуючай дзяржавай кампэнсацыі, аднак толькі добрасумленнаму набывальніку альбо асобе, якая мае сапраўдныя маёмасныя правы на гэтую ўласнасьць.    

[ii][ii] Набывальнік “a non domino” (той, які не становіцца ўласьнікам) – У.Б.

[iii][iii] Фр. “датычна рухомай маёмасьці валоданьне ёсьць роўнавартасным праву ўласнасьці” (пераклад – У.Б.)

Уладзіслаў Белавусаў нарадзіўся ў 1984 годзе ў Гомлі. Навучаецца на IV курсе аддзяленьня міжнароднага права факультэту міжнародных стасункаў БДУ ды аддзяленьні філязофіі Беларускага калегіюму. Спэцыялізуецца на вывучэньні эўрапейскага права. Галіна юрыдычных зацікаўленасьцяў – вывучэньне прававога мэханізму ўсталяваньня білінгвізму ў розных краінах, прававыя інстытуцыі Эўразьвязу, сацыялёгія права.



   
© 2004-2007, Праўнік. Беларускі on-line часопіс юрыстаў і палітолягаў

Усе правы абароненыя. Пры цытаваньні ўрыўкаў матэр'ялаў актыўная спасылка на часопіс praunik.org і аўтара ёсьць абавязковымі!